6 траўня 2024, панядзелак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Зялёная гарбата робіць мужчын разумнейшымі

6
Навукоўцы: Зялёная гарбата робіць мужчын разумнейшымі

Да такіх высноў прыйшлі галандскія спецыялісты пасля шэрагу эксперыментаў.

Высветлена, што зялёная гарбата робіць мужчын разумнейшымі. Галандскія навукоўцы раяць прадстаўнікам моцнай паловы пераходзіць з піва на зялёную гарбату. Асабліва тым, хто хоча паразумнець і стаць больш уважлівым. Такую параду дае часопіс Nutritional Neuroscience. Высновы зробленыя на падставе вынікаў эксперыменту, у якім вывучаўся ўплыў галоўных кампанентаў зялёнай гарбаты: амінакіслаты L-ціяніну і кафеіну на 105 маладых мужчын. Кубак зялёнай гарбаты перад эксперыментам не толькі значна падвысіў дакладнасць у выкананні тэстаў і знізіў стомленасць, але і падвысіў разумовую працаздольнасць, піша kp.ua.

Даўно вядома, што зялёная гарбата ўмацоўвае імунітэт, нармалізуе працу нервовай сістэмы, дапамагае пры стрэсах і дэпрэсіі, паляпшае працу сэрца, надае эластычнасць і пругкасць сценкам сасудаў, паляпшае сон, спрыяе зніжэнню масы цела.

Рэгулярнае ўжыванне зялёнай гарбаты - прафілактыка ракавых захворванняў, паколькі зялёная гарбата ачышчае кроў і ўмацоўвае імунітэт.

Дзякуючы ўласцівасцям зялёнай гарбаты ўмацоўваць нервовую сістэму, яе зважаюць за добры антыдэпрэсант. Яна дапаможа зняць нервовае напружанне, узбадзёрыць, надасць сіл і дапаможа сканцэнтравацца. Таму зялёная гарбата ў першую чаргу карысная людзям, чыя праца звязаная з нервовай перагрузкай. Яна дапаможа выпрацаваць устойлівасць арганізма да стрэсаў і пазбавіць ад дэпрэсій. У аматараў гарбаты, якія п'юць яе не менш за 10 гадоў, павышаецца і шчыльнасць касцей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках