6 траўня 2024, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкі аэрапорт штурмаваў баявік у форме беларускай міліцыі

75

Незвычайны «трафей» выявілі ўкраінскія вайскоўцы, якія абараняюць аэрапорт Данецка.

У раёне пасёлка Пяскі, які знаходзіцца на ўскраіне абласнога цэнтра, захопленага расейскімі дыверсантамі і тэрарыстамі, імі быў забіты баявік, апрануты ў форменную куртку беларускай міліцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў запісе «Згуртаванне патрыётаў» у сацсетцы «Фэйсбук».

«Пад Пяскамі ў раёне Данецкага аэрапорта хлопцы з «Правага сектара» ўзялі трафей - форменную куртку беларускай міліцыі, - гаворыцца ў паведамленні. - На жаль, уладальнік гэтай курткі ужо не зможа даць каментар з нагоды таго, што адбылося, бо адправіўся ў найлепшы свет. Дакументаў пры целе таксама не выяўлена. Можна меркаваць, што гэтая куртка нешта значыла для ўладальніка, раз ён не мог з ёй расстацца ў зоне баявых дзеянняў, бо звычайнага камуфляжу ў «сепараў» хапае.

Вось такія яны рэаліі расейскага свету. Гэта не дома ганяць дубінай па праспектах студэнтаў і інтэлігентаў. Тут часам прылятае ад 5.45 і вышэй».

Нагадаем, раней неаднаразова з'яўляліся паведамленні аб удзеле наймітаў з Беларусі ў баявых дзеяннях у Данбасе на баку сепаратыстаў.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках