6 траўня 2024, панядзелак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны адмовіўся выконваць умовы хатняга арышту

12

Расейскі апазіцыянер зрэзаў бранзалет, з дапамогай якога праваахоўныя органы кантралявалі яго паводзіны.

Пра гэта Аляксей Навальны напісаў у сваім блогу. Там жа ён размясціў фота разрэзанага бранзалета.

«Я шчыра пачакаў належныя паводле закона пяць дзён, нават больш, - паведаміў ён. - Прысуду да гэтага часу няма. Не магу сказаць, што мая сітуацыя зусім унікальная: я наогул проста сяджу пад арыштам без якой-небудзь паперкі, нават без рэзалютыўнай часткі прысуду, а брат Алег сядзіць у камеры. А ў звычайным выпадку, чалавека без прысуду на руках не возьме ніводны СІЗА, гэта выключана.

Як вы памятаеце, чытанне прысуду незаконна перанеслі з 15 студзеня на 30 снежня на падставе «прысуд ужо гатовы». Гэта значыць, 139 тамоў крымінальнай справы і паказанні дзясяткаў сведкаў былі ўважліва вывучаныя суддзёй Каробчанкай за 6 дзён.

Але 30-га прысуд апавяшчалі роўна 7 хвілін, сказаўшы «прызнаць вінаватымі і даць столькі гадоў і такі штраф», не выдаўшы на рукі нават тое, што абвясцілі, сказаўшы «яшчэ не гатова».

Што ўжо тут казаць пра поўны тэкст.

Мяне ўсё пытаюць: а вы ўжо падалі апеляцыйную скаргу? А калі апеляцыя? Ды не, апеляцыі пакуль ніякай і быць не можа - тэксту прысуду няма і абскардзіць няма чаго. Такі вось геніяльны ход ад пуцінскага «правасуддзя».

Аляксей Навальны падкрэслівае, што ён - адзіны ў гісторыі расейскіх судоў чалавек, які сядзіць пад хатнім арыштам пасля вынясення прысуду. Артыкул 107 КПК, з ягоных слоў, выразна кажа, што такая мера стрымання прымяняецца толькі ў дачыненні да падазраваных і абвінавачаных, а артыкул 311 КПК выразна кажа, што падсудны падлягае неадкладнаму вызваленню ў зале суда ў выпадку «абвінаваўчага прысуду з прызначэннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, або пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ўмоўна».

«Уласна і сам Замаскварэцкі суд прызнаў, што ніякага хатняга арышту пасля прысуду быць не можа, вярнуўшы ФСВП іх скаргу на мяне, - піша ён. - Паліцыя, якая мяне ловіць на вуліцы або стаіць пад дзвярыма, таксама не вельмі разумее, што робіць. Пратаколаў затрымання не афармляюць, пратаколаў надгляду (калі спрабуюць адабраць тэлефон) таксама. Усё чую адно і тое ж: Аляксей Анатольевіч, вы ж усё разумееце.

Так, я ўсё разумею і пасля таго, як тэрмін атрымання тэксту прысуду мінуў, буду паступаць выключна паводле закона ў адпаведнасці са сваім высокім узроўнем правасвядомасці.

Я адмаўляюся выконваць патрабаванні майго незаконнага ўтрымання пад хатнім арыштам».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках