6 траўня 2024, панядзелак, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $55 за барэль

6
Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $55 за барэль

Кошт барэля нафты маркі Brent абнавіў чарговы мінімум.

Падчас таргоў у панядзелак, 5 студзеня, на лонданскай біржы ICE кошт нафты гэтай маркі абрынуўся спачатку да адзнакі $54,88 за барэль, а затым працягнуў падзенне да $54,77, піша РБК.

На мінулым тыдні нафта маркі Brent ужо абнаўляла рэкордны мінімум. Падчас таргоў 2 студзеня кошт нафты гэтай маркі апусціўся ніжэй за $56 за барэль. Мінімальны кошт кантрактаў на лютаўскія пастаўкі склаў $55,5 за барэль, максімальны - $58,51 за барэль. На закрыцці таргоў у пятніцу барэль нафты каштаваў $56,42 за барэль. Сёння з пачаткам таргоў нафта працягнула таннець.

Разам з падзеннем коштаў нафты працягвае слабець расейскі рубель. Першыя ў гэтым годзе таргі, якія стартавалі сёння, пачаліся з імклівага ўмацавання даляра і еўра. Амерыканская валюта ў першыя хвіліны гандлёвай сесіі падаражэла больш чым на тры рублі, дасягнуўшы максімуму ў 59,36 руб/даляр, еўрапейская валюта падскочыла да 71,95 руб/еўра.

Пасля рубель трохі ўмацаваўся, на працягу першай паловы дня даляр таргаваўся на ўзроўні прыкладна 58,50 руб, еўра - 70,30 руб. Аднак, паводле звестак на 15:30 паводле менскага часу даляр і еўра зноў вярнуліся да росту. Цяпер за адзін даляр даюць 59,33 руб, за еўра - 70,81.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках