6 траўня 2024, панядзелак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк і Мэркель правядуць перамовы 8 студзеня

Яцэнюк і Мэркель правядуць перамовы 8 студзеня

Федэральная канцлерка Нямеччыны правядзе сустрэчу з прэм'ер-міністрам Украіны.

Яна адбудзецца 8 студзеня ў Берліне. Пра гэта паведамляе прэс-служба нямецкага ўрада, піша «Карэспандэнт».

Прэм'ер Украіны Арсеній Яцэнюк адправіцца ў сталіцу Нямеччыны на чале ўрадавай дэлегацыі з афіцыйным візітам 7 студзеня.

Прэс-служба адзначае, што бакі абмяркуюць пытанні еўрапейскай палітыкі, а таксама канфлікт паміж Кіевам і Масквой.

Нагадаем, сёння ў Берліне пачалася сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін так званай «нармандскай чацвёркі» - Расеі, Нямеччыны, Францыі і Украіны - ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках