6 траўня 2024, панядзелак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кардэр выкраў з чужых рахункаў больш за 1,6 мільярда

13

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўдзельніка транснацыянальнай групы кардэраў.

Галоўным следчым упраўленнем высветлена, што грамадзянін Беларусі 1990 года нараджэння ўваходзіў у транснацыянальную злачынную групу, якая займалася крадзяжом грашовых сродкаў з банкаўскіх плацежных карт з дапамогай выкарыстання кампутарнай тэхнікі. За тры гады незаконны даход абвінавачанага склаў больш як Br1,6 млрд. Супрацьпраўная дзейнасць з'яўлялася для яго адзінай крыніцай атрымання грашовых сродкаў, паведамляе БелТА.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя паводле ч.4 арт.212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, учынены ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі), арт.352 (неправамернае валоданне кампутарнай інфармацыяй) КК. Ён узяты пад варту. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Як растлумачылі ў СК, абвінавачваемы праз інтэрнэт атрымліваў інфармацыю аб рэквізітах чужых банкаўскіх карт. Пасля чаго хлопец на інтэрнэт-форумах прапаноўваў свае паслугі ў набыцці і дастаўцы тавараў з крамаў, якія працуюць на тэрыторыі ЗША, Нямеччыны, Расеі, Францыі, Вялікай Брытаніі, Сербіі і іншых краін, са зніжкай ад 30% да 70%. "Для куплі таго ці іншага тавару ён выкарыстаў неправамерна атрыманыя ім загадзя рэквізіты банкаўскіх плацежных карт", - распавялі ў камітэце. Пасля дастаўкі тавару кліенту на электронныя рахункі, падкантрольныя абвінавачанаму, пералічваліся грашовыя сродкі ўжо ад беларускіх пакупнікоў. Выкарыстоўваючы гэтую схему, кардэр трансфармаваў выкрадзеныя безнаяўныя грошы ў гатоўку. Для ўтойвання слядоў злачынства ён выкарыстаў усе магчымыя меры канспірацыі, але гэта не дапамагло.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках