6 траўня 2024, панядзелак, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Экс-камуніст Пуцін калекцыяніруе дарагія гадзіннікі і палацы

30
Bild: Экс-камуніст Пуцін калекцыяніруе дарагія гадзіннікі і палацы

Расейскі прэзідэнт не любіць варсістую вопратку і можа падчас размовы абскубваць швэдар свайго суразмоўцы.

Ва ўласнасці Пуціна 40 млрд. даляраў і 23 палацы.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, нягледзячы на атэістычнае камуністычнае мінулае, развівае надзіва цесныя сувязі з праваслаўнай царквой і калекцыяніруе эксклюзіўныя палацы.

Аб гэтым піша нямецкі таблоід Bild, пералічваючы дзіўныя капрызы расейскага прэзідэнта. Выданне піша, што Пуцін убачыў "знамение Господне" ў тым, што выжыў падчас пажару на сваім лецішчы блізу Санкт-Пецярбурга ў 90-я гады. І з таго часу цесна супрацоўнічае і выкарыстоўвае РПЦ для сваіх палітычны мэт. Святары дапамагаюць прэзідэнту з папулярнасцю, а ён, у сваю чаргу, адказвае ім узаемнасцю, гарантуючы правы на царкоўную нерухомасць.

Да таго ж Пуцін цесна звязаны з праваслаўнымі радыкаламі, якія "фінансавалі анексію Крыму". Яшчэ адзін капрыз прэзідэнта Расеі - калекцыяніраванне эксклюзіўных і вельмі дарагіх гадзіннікаў, піша zn.ua.

"Доўгі час Пуцін адкрыта дэманстраваў свае гадзіннікі. Але пасля таго, як у 2012 годзе апазіцыя, абапіраючыся на фота, палічыла, што агульны кошт гадзіннікаў Пуціна складае 550 тысяч еўра, ён пачаў насіць адзенне з доўгімі рукавамі", - гаворыцца ў артыкуле.

Разам з тым, нямецкі таблоід праз свае крыніцы ў коле калекцыянераў і прадаўцоў эксклюзіваў даведаўся, што ў Пуціна ёсць гадзіннік ручной работы самай дарагой швейцарскай кампаніі Audemars Piguet. Кошт такога гадзінніка ацэньваецца ў 268 тысяч еўра. А ўсяго ў калекцыі расейскага прэзідэнта 13 асобнікаў.

Яшчэ адно "дзівацтва" Пуціна складаецца ў ягоным казачным багацці.

"Пуцін, напэўна, мае такія ж магічныя здольнасці, як і герой нямецкіх казак Румпельшцільцхен, які ўмеў ператвараць салому ў золата. Інакш як можна растлумачыць тое, што Пуцін са сваім афіцыйным заробкам у 145 тысяч еўра ў год валодае багаццем, якое заходнія спецслужбы ацэньваюць у 40 мільярдаў даляраў", - гаворыцца ў артыкуле.

І гэтая сума не ўключае нерухомасць, якой таксама вельмі шмат і яна вельмі дарагая. Усяго ў распараджэнні Пуціна 23 палацы, рэзідэнцыі, вілы і люксавые комплексы будынкаў. Праз падстаўных асоб ён валодае 10 аб'ектамі нерухомасці, у тым ліку палацам на Чорным моры і комплексам будынкаў класа люкс у Маскве.

Таксама, акрамя 20 дзяржаўных яхт, у Пуціна ёсць свая асабістая яхта, якая зарэгістраваная на аднаго з ягоных сяброў-алігархаў.

Пры гэтым у кулінарыі прэзідэнт Расеі не пераборлівы і любіць есці боршч і пельмені. Да дзівацтваў Пуціна нямецкае выданне адносіць і ягоную нелюбоў да кашлатага адзення. Нават падчас важных сустрэч на высокім узроўні ён можа скубці суразмоўцу за адзенне. Пры гэтым ад свайго атачэння ён патрабуе акуратнасці. Мужчыны павінныя быць абавязкова падстрыжаныя і выгаленыя.

У адносінах да жанчын, піша Bild, галоўным патрабаваннем Пуціна з'яўляецца здароўе. Для гэтага, іранізуе выданне, ён нават забараніў імпартную бялізну з сінтэтычных матэрыялаў, каб "нічога не націрала".

Журналісцкі праект аб расследаванні карупцыі (OCCRP) назваў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна "Чалавекам года-2014" за дасягненні ў стварэнні ўмоў для развіцця арганізаванай злачыннасці, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках