5 траўня 2024, Нядзеля, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі хоча перайменаваць Крым

78
Жырыноўскі хоча перайменаваць Крым

Дэпутат Дзярждумы Расеі Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што Крым неабходна перайменаваць у Таўрыду.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Lifenews, паведамляюць Крым.Реалии.

Паводле ягоных слоў, цяперашняе найменне паўвострава «чыста крымскататарскае», а павіннае быць грэцкае, лічыць палітык.

«Таўрыда - грэцкая назва. І Севастопаль, Феадосія, Керч, Еўпаторыя - гэта ўсё грэцкае. Крым - чыста крымскататарская назва. Спрадвечнае ўсё павіннае быць! Не Валгаград, а Царыцын, не Кіраў, а Вятка, не Ульянаўск, а Сімбірск, не Нагінск, а Багародск», - сказаў Жырыноўскі.

Жырыноўскі паведаміў, што ЛДПР будзе ініцыяваць прыняцце Дзярждумай звароту ва Урад Расеі аб перайменаванні Крыма ў Таўрыду.

У канцы лютага, пачатку сакавіка 2014 перакінутыя з Расеі і крымскіх баз Чарнаморскага флоту Расеі войскі без апазнавальных знакаў акупавалі Крымскі паўвостраў.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы рэферэндум аб статусе паўвострава, паводле вынікаў якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі звяз, ні ЗША не прызналі дадзенае галасаванне і лічаць, што Крым Расея анексавала.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках