6 траўня 2024, панядзелак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Менск-Варшава скасуюць?

18
Цягнік Менск-Варшава скасуюць?

З новага чыгуначнага раскладу можа знікнуць міжнародныя чыгуначныя спалучэнні Менск-Варшава.

Польская чыгунка разглядае такі варыянт у сувязі з памяншэннем фінансавання з боку Міністэрства інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця Польшчы, піша «Радыё Рацыя».

Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, кажа Марта Земска:

- Канчатковае пацвярджэнне напэўна будзе на гэтым тыдні. Насамрэч разважаюць над прыпыненнем спалучэння ад 15 сакавіка.

Першы намеснік начальніка Пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко з недаверам успрыняў інфармацыю аб прыпыненні руху цягніка Менск-Варшава беларускага фармавання:

- Ніякіх нарадаў на гэтую тэму не праходзіла, ніякіх апавяшчэнняў ад іншых чыгуначных адміністрацый мы не атрымлівалі, тым больш гэтае пытанне не ініцыявалі і не падымалі. Мне падаецца, што гэта проста інфармацыйная „качка”, якая запушчана, і не больш за тое.

Цягнікі № 115 і 116 спалучэння Менск-Варшава, Варшава-Менск з’яўляецца адзіным не транзітным спалучэннем паміж польскай і беларускай сталіцамі. Акрамя гэтага, прычапнымі вагонамі Варшава-Цярэспаль карыстаюцца і жыхары Паўднёвага Падляшша, якія працуюць у польскай сталіцы.

Канчатковую інфармацыю датычную гэтага цягніка Польская дзяржаўная чыгунка абяцае даць напрыканцы тыдня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках