6 траўня 2024, панядзелак, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» перамагло мыцішчанскі «Атлант»

2
Менскае «Дынама» перамагло мыцішчанскі «Атлант»

Пасля 41 гульні «Дынама» з 74 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

5 студзеня ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» перамагло ў Мыцішчах мясцовага «Атланта» - 4:2 (0:1, 3:1, 1:0), паведамляе Naviny.by.

Шайбы закінулі:

у гасцей - Мэт Элісан (20.57, асістэнты - Нік Бэйлен, Яўген Нагачоў), Раян Веске (27.33, Шарль Лінгле, Мэт Элісан), Джонатан Чычу (30.56, у большасці, Мэт Элісан, Шарль Лінгле), Аляксей Калюжны (44.02, у большасці, Дзмітрый Мялешка, Пол Шчахура);

у гаспадароў - Яўген Бадроў (10.37, Альберт Ярулін, Мікіта Лямеш), Альберт Ярулін (25.24, у большасці 5 на 3, Сяргей Шмялёў).

Склад «Дынама»: Хаўген; Гарошка - Крайчак, Калюжны - Шчахура - Чычу; Нагачоў - Бэйлен, Лінгле - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Сцяпанаў - Мацярухін; Кітараў - Дрозд - Развадоўскі; Захараў.

Штрафны час: 8 - 6 (Нагачоў, 24.05, Бэйлен, 24.57, Мялешка, 37.52, Шчахура, 54.25 - Казлоў, 29.55, Хлопатаў, 32.21, Алёшын, 43.07).

Для Аляксея Калюжнага сённяшні матч стаў сотым у форме менскага «Дынама». Ва ўсіх гэтых матчах Калюжны выводзіў партнёраў на лёд у рангу капітана каманды.

Пасля 41 гульні «Дынама» з 74 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 20 перамог у асноўны час, 3 - у авертайме, 2 - па булітах і зведаўшы 12 параз у асноўны час, 1 - у авертайме і 3 - па булітах (розніца шайбаў 124-106).

Наступны матч «Дынама» правядзе 8 студзеня дома супраць браціслаўскага «Слована».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках