5 траўня 2024, Нядзеля, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: У Пуціна дзікі страх перад Майданам на Краснай плошчы

4
Адам Міхнік: У Пуціна дзікі страх перад Майданам на Краснай плошчы

Крэмль асцерагаецца ўсплёску грамадзянскага супраціву расейцаў.

Пра гэта заявіў вядомы польскі журналіст і галоўны рэдактар выдання «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік у праграме TVP Info пасля свайго візіту ў Расею, піша wPolityce.pl (пераклад - charter97.org).

- Калі для палякаў, чэхаў, вугорцаў або літоўцаў падзенне Савецкага Саюза стала аднаўленнем свабоды і суверэнітэту, то для расейцаў яно стала канцом імперыі. Гэта павінна было спарадзіць фрустрацыю. Ці ўсталі расейцы з каленяў? Так кажа ім Пуцін. А яны любяць за ім гэта паўтараць - сказаў ён. - Пуцін прывёў да масавай ізаляцыі Расеі, да драматычнага падзення прэстыжу Расеі.

На ягоную думку, многія расейцы ўжо заўважылі змяненне станаўлення да іх краіны і яе прэзідэнту ў свеце.

- Яны ўсё гэта ведаюць. Ведаюць жа, як да яго паставіліся ў Аўстраліі, ведаюць, што ў дачыненні да Расеі ўведзеныя санкцыі. Ужо не кажучы пра тое, што прадаўжаецца падзенне рубля, - адзначае ён.

Адам Міхнік кажа, што Расея - краіна пратэсту, а Крэмль асцерагаецца ўсплёску грамадзянскага супраціву.

- Напэўна ў Крамлі дзікі страх перад паўторам кіеўскага Майдана на Краснай плошчы. Вялікі страх. Але шчыра кажучы, ён з'яўляецца нават сярод ліберальных і дэмакратычных элітаў - тлумачыць журналіст.

На ягоную думку, нават апазіцыя асцерагаецца магчымых наступстваў і ходу пратэстаў.

- З'яўляецца страх перад дзікім бунтам. І ён ёсць ва ўсіх бакоў, - кажа ён.

На думку Міхніка, нельга ўхваляць сітуацыю, якая мела месца ў Крыме.

- Нельга шляхам агрэсіі анэксаваць іншыя тэрыторыі. З іншага боку, праўдай з'яўляецца тое, пра што кажа Расея - Крым быў іх. Быў рускамоўны. Севастопаль быў гістарычна расейскім горадам. Для Пуціна Украіна - гэта «малая Расея». Цяжка гэта вынішчыць. Імперыялістычная свядомасць глыбока ўкаранёная. Расейцы ўжо засвоілі, што Польшча - гэта замежжа. Аднак Кіеў... Гэта зусім іншае - дадае Міхнік.

З ягоных ацэнак, санкцыі, якія Еўропа ўвяла ў дачыненні да Расеі, вельмі балючыя для расейскіх алігархаў. Нават калі ў іх ёсць дарагія машыны і прыватныя самалёты, яны не могуць нікуды лётаць. Аднак, на ягоную думку, санкцый не хопіць, каб алігархі адвярнуліся ад Пуціна.

Каментуючы палітыку Еўрапейскага звязу ў дачыненні да Расеі, Міхнік падкрэслівае, што здзіўлены яе цвёрдасцю.

- Еўропа пастаянна гаворыць адным голасам. Па-мойму, Пуцін зусім гэтага не чакаў, ён быў перакананы ў тым, што гэта няўмелы інстытут, рэлятывіст, наркаман, што Еўропы ўжо няма, што адзінай сілай з'яўляецца Нямеччына, з якой так-сяк ён дамовіцца. Гэты вобраз цалкам паваліўся, зламаўся - падкрэслівае Міхнік.

Ён дадае, што найбольш сур'ёзнай праблемай Пуціна з'яўляецца уласны народ.

- У Пуціна, кажуць, з'явілася істэрыка, калі ён убачыў Мубарака на лаве падсудных. Ён тады зразумеў, што і з ім гэта можа здарыцца. Януковіч мог збегчы ў Растоў-на-Доне, але ў Пуціна няма свайго «Растова». Ён панічна гэтага баіцца, панічна баіцца свайго народа - падкрэслівае Міхнік. - Час спакою, які доўжыўся апошнія гады сканчаецца. Бачныя тэктанічныя рухі, якія завядуць землятрусу. Гэта выклік для польскай замежнай палітыкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках