5 траўня 2024, Нядзеля, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унучка Пікаса ўпотай распрадае ягоныя карціны

3
Унучка Пікаса ўпотай распрадае ягоныя карціны

Унучка мастака Пабла Пікаса Марына ўпотай распрадае ягоныя карціны.

Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на The New York Post.

Паводле звестак крыніцы выдання, спадчынніца займаецца продажам як найменей сямі палотнаў са сваёй калекцыі.

Адзначаецца, што за партрэт сваёй бабулі Вольгі, першай жонкі Пікаса («Партрэт жанчыны», 1923 г.), Марына плануе атрымаць 60 млн дал., а за «Мацярынства» (1921 г.) - блізу 54 млн даляраў. Таксама ўнучка мастака збіраецца прадаць ягоную вілу ў Канах.

Крыніца адзначае, што гэтымі дзеяннямі Марына збіраецца «адпусціць мінулае». Спадчынніца неаднаразова ўспамінала, што Пікаса адмовіўся фінансава дапамагчы яе сям'і, калі яна была дзіцем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках