5 траўня 2024, Нядзеля, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы нізкі заробак у Менску атрымліваюць сацработнікі

41
Самы нізкі заробак у Менску атрымліваюць сацработнікі

Сярэдні заробак сацыяльных работнікаў у Менску склаў 4 746 386 рублёў.

Пра гэта паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы, піша БелаПАН.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў у студзені-лістападзе 2014 г. склаў 7 млн 920,4 тыс рублёў, у тым ліку ў лістападзе - 8 млн 99,9 тыс, зменшыўшыся ў параўнанні з кастрычнікам 2014 на 2,2% , або на 182,7 тыс рублёў.

У лістападзе 2014 года ў прамысловасці сярэдні заробак склаў 7 млн 321,1 тыс рублёў, у будаўніцтве - 9 млн 569,2 тыс, на транспарце і ў сферы сувязі - 8 млн 229 тыс, у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 6 млн 461,3 тыс, у адукацыі - 5 млн 550 тыс, у тым ліку настаўнікаў - 5 млн 951,7 тыс, прафесарска-выкладчыцкага складу - 7 млн 764,8 тыс рублёў.

Заробак работнікаў аховы здароўя і надавання сацыяльных паслуг на ўзроўні 6 млн 460,5 тыс рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 6 млн 526,2 тыс. Сярэдні заробак лекараў склаў 8 млн 680,9 тыс рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу - 6 млн 257,5 тыс.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках