5 траўня 2024, Нядзеля, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя беларусы адзначаюць Куццю

9
Праваслаўныя беларусы адзначаюць Куццю

Беларусь і ўвесь праваслаўны свет, які жыве паводле Юліянскага календара, сёння адзначае Куццю або Багатую куццю.

У гэты дзень завяршаецца Філіпоўскі, або Піліпаўскі пост. На стале павінна быць 12 посных страў, у гонар 12-ці апосталаў. Абавязковымі на перадкаляднай вячэрай павінны быць куцця і узвар, піша УНИАН.

А з першай зоркай ужо можна калядаваць. Паводле біблейскага падання, менавіта яна паказала валхвам месца нараджэння Ісуса.

Абрад калядавання мае яшчэ дахрысціянскія карані, калі нашы продкі ўшаноўвалі Сонца святам Каляды. Калі прыходзяць каляднікі, важна першым у хату ўпусціць хлопца. Паводле звычаю, ён прынясе ў дом мір і дабрабыт.

Увечары ў храмах пачнуцца ўрачыстыя набажэнствы, якія нагадваюць аб вялiкай падзеi, з якога пачаўся адлік новай эры.

Існуе на Куццю і пагоднае павер'е: калі на багатую куццю іней або снег - то лета будзе дажджлівым.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках