5 траўня 2024, Нядзеля, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэл Шварцэнбэрг: Пуцін ваюе супраць свабоднай Украіны

3
Карэл Шварцэнбэрг: Пуцін ваюе супраць свабоднай Украіны

Ва Украіне ідзе не грамадзянская вайна, «а вайна Расеі супраць свабоднай Украіны».

Пра гэта заявіў былы міністр замежных спраў Чэхіі, лідэр правай палітычнай партыі «ТОР 09» Карэл Шварцэнбэрг, каментуючы выказванне чэшскага прэзідэнта Мілаша Зэмана, што ва Украіне ідзе «грамадзянская вайна», паведамляе «Радіо Свабода».

Са слоў Шварцэнбэрга, спачатку, калі ўзброеныя людзі пачалі захопліваць усходнія гарады, «гэта быў узброены путч, які падтрымала Расея ў жніўні мінулага года, гэта адкрытая вайна і нічога іншага».

Карэл Шварценбэр параўнаў сітуацыю ва Украіне з падзеямі ў Аўстрыі. «Калі аўстрыйцы перад Другой сусветнай вайной пераважна думалі, што яны з'яўляюцца немцамі, то пасля таго, як іх захапіў Гітлер, прыйшлі да пераканання, што яны самастойныя аўстрыйцы. Тое ж адбылося цяпер ва Украіне. Пуцін кесаравым сячэннем стварыў сапраўды нацыянальную ўкраінскую дзяржаву», - падкрэсліў Шварцэнбэрг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках