5 траўня 2024, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэмеран Дыяз выйшла замуж за рок-музыку

6
Кэмеран Дыяз выйшла замуж за рок-музыку

Актрыса Кэмеран Дыяз выйшла замуж за гітарыста рок-гурту Good Charlotte Бенджы Мэдэна.

Як паведамляе ABC News, урачыстая цырымонія адбылася на тэрыторыі асабняка Дыяз, размешчанага ў Бэвэрлі-Хілз - прэстыжным раёне Лос-Анджэлеса (штат Каліфорнія), піша Lenta.ru.

«Мы вельмі шчаслівыя тым, што пачынаем наш сумесны шлях у асяроддзі сваякоў і сяброў», - сказала пара ў інтэрв'ю People.

Сяброўкамі нявесты сталі Ніколь Рычы, Дру Бэрымор і памочніца актрысы Джэсі Лутц. Сярод запрошаных таксама апынуліся Рыз Уізерспун, Гвінет Пэлтроу, Саманта Ронсан, Робін Антыной, піша US Weekly.

У нядзелю 4 студзеня, 42-гадовая актрыса і 35-гадовы музыка адрэпетавалі вясельную цырымонію.

Для Дыяс і Мэдэна гэты шлюб стаў першым. Яны пачалі сустракацца ў траўні 2014 года, а прапанова рукі і сэрца рушыла ўслед у канцы снежня мінулага года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках