5 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біржавы курс даляра перавысіў 61 расейскі рубель

1
Біржавы курс даляра перавысіў 61 расейскі рубель

Рубель губляе ў кошце на другой запар сесіі пасля аднаўлення гандлю ў 2015 годзе.

У пачатку таргоў на Маскоўскай біржы ў аўторак курс даляра падняўся вышэй за адзнаку 61 рубель. Расце і кошт адзінай еўрапейскай валюты, піша РБК.

Паводле стану на 10:09 біржавы курс амерыканскай валюты склаў 61 рубель 17 капеек. Таргі адкрыліся на адзнацы 60,39, але затым даляр стаў даражэць, то бок павялічыўся ў кошце на 0,3%.

Біржавы курс адзінай еўрапейскай валюты ў самым пачатку таргоў вырас да 73 рублёў. Паводле стану на 10:16 еўра каштаваў 73 рублі 19 капеек.

Падзенне рубля адбываецца на фоне зніжэння коштаў нафты. Кошт барэля паўночнаморскай Brent на лонданскай біржы па-ранейшаму ніжэйшы за 53 даляры. Паводле стану на 10:12 барэль каштаваў 52,82 дал, што толькі на 12 цэнтаў вышэй мінімальнага паказчыка за апошнія пяць гадоў.

Напярэдадні расейская валюта падчас першых сёлета таргоў на Маскоўскай біржы патаннела ў дачыненні да даляра больш чым на 4 рублі, а ў дачыненні да еўра на 3 рублі.

Афіцыйны курс Банка Расеі на выходныя склаў 56,23 рубля за даляр і 68,36 рубля за еўра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках