5 траўня 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскага рэпетытара падалі ў суд за абнародаванне тэсту РТ

8
На менскага рэпетытара падалі ў суд за абнародаванне тэсту РТ

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў уважае, што Аляксей Васілеўскі парушае іх аўтарскія правы.

Былы школьны настаўнік фізікі і ўжо некалькі гадоў як прафесійны рэпетытар Аляксей Васілеўскі ў сваёй праваце упэўнены, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Я выкладаю на сваім сайце рашэнні тэстаў рэпетыцыйнага тэставання цалкам свядома, - перакананы Аляксей. - Бо схадзіць на тэст - гэта вельмі важна. Але яшчэ важней потым разабраць гэты тэст самастойна або з выкладчыкам. А як гэта зрабіць, калі выносіць матэрыялы з РТ нельга. Вядома, можна атрымаць платную кансультацыю таго ж РІКВ, але там вучань атрымае рашэнне толькі тых заданняў, у якіх памыліўся. А я рашаю ўвесь тэст цалкам, пры гэтым імкнуся даць усю неабходную тэорыю, паказваю як простыя, так і складаныя метады рашэнняў. Імкнуся акцэнтаваць увагу на тыповых памылках.

Падобныя рашэнні Васілеўскі публікуе бясплатна.

- Магчыма, гэта прагучыць залішне пафасна, але я хачу паказаць, што не ўсё ў жыцці вымяраецца грашыма. Таму ніколі не адмаўляю ў кансультацыях. Магчыма, мае рашэнні - адзіная магчымасць пазнаёміцца з рэпетыцыйнымі тэстамі для дзяцей з невялікіх гарадкоў. Я адмыслова паглядзеў, як вучню, да прыкладу, з Касцюковічаў можна трапіць на РТ. Бліжэйшы для яго пункт у Магілёве, там рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца толькі па нядзелях а 11.00. Каб на яго патрапіць, школьніку трэба выехаць а 6.30, зваротны аўтобус ужо а 14.30. Выходзіць, з тэсту яму прыйдзецца бегчы адразу на вакзал. Такая паездка ў адзін бок каштуе больш за 70 тысяч плюс само РТ 50 тысяч рублёў.

- Але дзе ж вы бераце ўмовы тэстаў, каб іх рашаць?

- Знаходжу ў інтэрнэце, куды іх выкладваюць школьнікі, што ўзяліся іх вынесці з аўдыторыі. Сам на РТ я, вядома, не хаджу. Я ведаю, што тэсты абароненыя аўтарскімі правамі. Але рашэнні належаць мне. Хоць мне незразумела, чаму гэтыя заданні выкладчыкі і вучні не могуць свабодна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі. Дарэчы, зусім іншай была б сітуацыя, калі б матэрыялы РТ з'яўляліся ў продажы пасля кожнага этапу, як выдаюцца тэсты ЦТ летам. Усё было б зусім легальна.

Цяпер жа Аляксей Васілеўскі чакае позвы ў суд. Паводле артыкула «Парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (18 мільёнаў беларускіх рублёў). У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў пацвердзілі, што адміністрацыйны працэс супраць Васілеўскага пачаўся.

- Мы ўважаем, што парушаныя аўтарскія правы нашага інстытута.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках