5 траўня 2024, Нядзеля, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі 46 чалавек эвакуавалі праз пажар у падвале шматпавярховіка

У Гомелі 46 чалавек эвакуавалі праз пажар у падвале шматпавярховіка

У панядзелак, 5 студзеня, а 17 гадзіне у склепе шматкватэрнага пяціпавярховага дома на вуліцы Галавачова ў Гомелі надарыўся пажар.

Эвакуаваныя 46 чалавек. Да прыбыцця на месца надзвычайнага здарэння ратавальнікаў са склепа ішоў густы дым, назіралася моцнае задымленне ў пад'ездзе, таму патрабавалася эвакуацыя жыхароў, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Звёнамі газадымаахоўнай службы МНС з пад'езда былі эвакуаваныя жыхары з усіх пяці паверхаў дома - усяго 46 чалавек, у тым ліку дзіця.

Агнём пашкоджаныя рэчы ў падвальным памяшканні агульнай плошчай 15 квадратных метраў. Як паведамляе БелаПАН, пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

5 студзеня а 6.00 на трасе Е95 ў Гомельскім раёне загарэўся грузавы аўтамабіль «ГАЗ-3302», які перавозіў прадукты. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў адкрытым полымем гарэла кабіна аўтамабіля. У выніку пашкоджана кабіна і маторны адсек, груз не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках