5 траўня 2024, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых у ДТЗ байцоў Нацгвардыі ўзрасла да 13

5
Колькасць загінулых у ДТЗ байцоў Нацгвардыі ўзрасла да 13

Ноччу праз атрыманыя траўмы памёр яшчэ адзін баец.

Пра гэта паведамляе hromadske.tv.

«Уначы праз атрыманыя траўмы памёр яшчэ адзін баец. Такім чынам у аварыі загінулі 13 вайскоўцаў», - паведамляе тэлеканал.

Раней паведамлялася, што ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі сутыкнуліся вайсковыя аўтамабілі КрАЗ і аўтобус. Загінулі байцы батальёна Нацыянальнай гвардыі імя Кульчыцкага, якія ехалі на ратацыю.

ДТЗ адбылося каля вёскі Манькоўка, у Данецкай вобласці. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнай гвардыі, аварыя адбылася праз дрэнныя ўмовы надвор'я.

Параненых павезлі ў лякарню ў Арцёмаўск. Паводле звестак харкаўскіх валанцёраў прывезлі 11 байцоў батальёна. У аднаго з вайскоўцаў - пералом спіны. У Харкаве ўсе жадаючыя ўжо раніцай здаюць кроў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках