5 траўня 2024, Нядзеля, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пачне публікаваць спіс асобаў, датычных да тэрарызму і экстрэмізму

19
КДБ пачне публікаваць спіс асобаў, датычных да тэрарызму і экстрэмізму

Складаць і карэктаваць пералік будзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі на сваё меркаванне.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1256 ад 30 снежня 2014 года, якая ўвайшла ў дзеянне з 4 студзені 2015 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Складаць і карэктаваць пералік будзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У яго могуць быць уключаныя арганізацыі (незалежна ад таго, ці ёсць у іх дзяржаўная рэгістрацыя і дзе яны фактычна знаходзяцца), а таксама грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, індывідуальныя прадпрымальнікі (незалежна ад месца іх дзяржрэгістрацыі і фактычнага знаходжання), у дачыненні да якіх маюцца звесткі аб іх удзеле ў тэрарыстычнай дзейнасці, датычнасці да распаўсюджвання зброі масавага паражэння альбо знаходжанні пад кантролем арганізацый, фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання зброі масавага паражэння, піша БелТА.

Таксама ў спіс могуць быць уключаны тэрарыстычныя (экстрэмісцкія) арганізацыі, арганізацыі, фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць дачыненне да дзейнасці тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда» і руху «Талібан».

Пералік будзе публікавацца на афіцыйным сайце КДБ. Ён можа быць зменены паводле пастановы старшыні КДБ і ягоных намеснікаў. Пастановы могуць прымацца, у тым ліку, на падставе звестак, якія атрыманы ад суб'ектаў, якiя непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам; ад органаў пракуратуры, Следчага камітэта і судоў агульнай юрысдыкцыі Беларусі; ад кампетэнтных органаў замежных дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі; ва ўстаноўленым парадку ад міжнародных арганізацый, замежных праваахоўных органаў і спецслужбаў.

Сярод падстаў для ўключэння ў пералік могуць быць і пастановы Вярхоўнага суда, якія ўвайшлі ў законнае дзеянне:

- Аб прызнанні арганізацыі тэрарыстычнай (экстрэмісцкай), забароне яе дзейнасці і ліквідацыі;

- Аб прызнанні замежнай або міжнароднай арганізацыі тэрарыстычнай (экстрэмісцкай), забароне яе дзейнасці ў Беларусі і ліквідацыі пры наяўнасці прадстаўніцтва такой замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на беларускай тэрыторыі.

Таксама ў тэрарыстычны спіс могуць трапіць фізічныя асобы, якія паводле пастановы суда былі прызнаныя вінаватым ва ўчыненні, напрыклад, такіх злачынстваў, якія прадугледжаны арт.124 (акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі), арт.125 (напад на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай), арт.126 (акт міжнароднага тэрарызму), арт.127 (генацыд), арт.289 (акт тэрарызму), арт.290 (пагроза ўчынення акту тэрарызму), арт.290-3 (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці) КК і іншымі артыкуламі гэтага кодэкса.

Выключаць з пераліку, у прыватнасці, могуць тыя арганізацыі або фізічных асоб, у дачыненні да якіх Вярхоўны суд скасаваў пастановы, напрыклад, аб прызнанні арганізацыі тэрарыстычнай, або была спыненая крымінальная справа па вышэйпаказаным артыкулам.

Акрамя таго, у дакуменце сказана, што КДБ павінен цягам трох рабочых дзён з дня ўключэння ў пералік або выключэння з яго арганізацый, фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама ўнясення іншых змяненняў у пералік даводзіць гэтую інфармацыю да ведама дзяржорганаў, якія вядуць кантроль за дзейнасцю асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, і органа фінансавага маніторынгу. Арганізацыі, фізічныя асобы або ІП, не згодныя з уключэннем сябе ў гэты пералік, могуць звярнуцца ў суд.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках