5 траўня 2024, Нядзеля, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка: Пуцін рыхтуе Крыму атамны апакаліпсіс

2
Герашчанка: Пуцін рыхтуе Крыму атамны апакаліпсіс

Для развязання энэргетычнага крызісу Крыму асяроддзе прэзідэнта РФ хоча пайсці на рызыкоўны крок - будаўніцтва плывучай атамнай станцыі.

Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» народны дэпутат Украіны Антон Герашчанка.

«Нягледзячы на тое, што простыя расейцы з кожным днём станавіцца ўсё бяднейшымі і бяднейшымі, карумпаванае асяроддзе Пуціна не зніжае тэмпаў раскрадвання пусцеючай расейскай казны.

Пасля маштабнага разграблення сочынскай алімпіяды, маштабных інфраструктурных праектаў у будаўніцтве хуткасных чыгунак і аўтастрад, якія праваліліся, асяроддзе Пуціна ўзялося за «асваенне» сродкаў на праект «КрымНаш». Як вядома, паўвыспа Крым, падлучаная да Украінскай энэргетычнай сістэмы, апошнім часам як і сама Украіна падвяргаецца веерным адключэнням электраэнэргіі.

Няўдачлівыя крымчукі, якія аддалі свае галасы на ілжэрэферэндуме 16 сакавіка за далучэнне да Рашы, шчыра не разумеюць, чаму якасць іх жыцця пасля гэтага стала няўхільна зніжацца, а не расці, як гэта было абяцана Д. Кісялёвым, В. Салаўёвым і іншымі пуцінскімі блазнамі з зомба-скрыні», - піша ён.

Дасведчаныя, стратэгічна думаючыя дзялкі з бліжэйшага атачэння Пуціна наважылі выкарыстаць сітуацыю з дэфіцытам электраэнэргіі ў Крыме ў сваіх інтарэсах, у інтарэсах далейшага разграблення народа Расеі.

«Топ менеджмэнт Росатама і Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі, той самай, што будуе для Пуціна атамныя падводныя лодкі на грошы, якія забралі з будаўніцтва школ і лякарняў з усёй Расеі, аб'ядналіся ў адзіным парыве скрасці некалькі мільярдаў даляраў на праекце плывучай атамнай электрастанцыі для забеспячэння Крыму электраэнэргіяй. Чаму Пуціну падаюць, як найлепшы, праект менавіта плывучай атамнай электрастанцыі, а не напрыклад, праект будаўніцтва ЛЭП праз Керчанскі праліў, або пашырэнне існых магутнасцяў на ТЭС - гэта проста растлумачыць.

На будаўніцтве ЛЭП або рэканструкцыі ТЭС шмат не ўкрадзеш.

Іншая справа атамны праект, ды яшчэ і плывучы. Там заўсёды можна завысіць кошт будаўніцтва ў тры разы і прыкрыцца добрапрыстойнымі падставамі бяспекі навакольнага асяроддзя і ноў хаў а-ля СКОЛКАВА.

Самае цікавае, што меркавання крымчукоў аб тым, ці патрэбна ім плывучая атамная электрастанцыя пад бокам, ніхто пытацца не збіраецца.

Бо задача стаіць не забяспечыць Крым электрычнасцю, а пабольш скрасці грошай з бюджэту. Плывучая атамная электрастанцыя для Крыму - гэта да таго ж вельмі прадбачлівы з палітычнага пункту гледжання ход. Крым рана ці позна вяртаць трэба будзе. ЛЭП ці новыя турбіны дэмантаваць складана і дорага. А плывучую атамную электрастанцыю можна будзе лёгка адбуксаваць да сябе пад Новарасейск або Анапу.

Таму што, наўрад ці Турцыя дазволіць транспартаваць такі атамны сабе цуд праз свае пралівы. Застаецца толькі пашкадаваць няўдачлівых крымчукоў, якія шчыра верылі ў тое, што Пуцін прыйдзе і парадак навядзе.

Цяпер іх чакаюць не толькі веерныя адключэнні электраэнэргіі, рост цэн і дэвальвацыя рубля, але і небяспечныя атамныя экскрэменты Пуціна і яго зладзейскай зграі», - адзначае Герашчанка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках