5 траўня 2024, Нядзеля, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскі гурт Sabaton прадставіць у Менску «гераічны» альбом

3
Шведскі гурт Sabaton прадставіць у Менску «гераічны» альбом

Шведскі паўэр-метал гурт Sabaton выступіць у Менску ў межах тура ў падтрымку новага альбома «Heroes».

Канцэрт адбудзецца 13 сакавіка ў клубе Re: Public, піша ultra-music.

Гурт Sabaton заснаваны ў 1999 годзе. Тэмамі песень каманды з'яўляюцца войны і асобныя бітвы. Назва групы азначае латаны чаравік, частка рыцарскага даспеха. Дэбютны альбом Sabaton «Primo Victoria» выйшаў у 2005 годзе. Праз год група выпусціла другі дыск «Attero Dominatus», пасля чаго адправілася ў першы еўрапейскі тур. За ім рушылі ўслед новыя туры і канцэрты з Lordi, Therion, Grave Digger.

Сусветная вядомасць да калектыву прыйшла ў 2008 годзе, калі выйшаў альбом «The Art of War». У аснову яго песень лёг старажытнакітайскі трактат «Мастацтва вайны», напісаны мысляром Сунь-цзы дзве з паловай тысячы гадоў таму. Яшчэ большага поспеху дасягнула пласцінка «Carolus Rex», якая выйшла ў 2012 годзе. Альбом, прысвечаны Трыццацігадовай і Паўночнай войнам, а таксама каралю Швецыі Карлу Дванаццатаму, атрымаў плацінавы статус у Швецыі.

У Менску Sabaton прэзентуюць сёмы студыйны альбом «Heroes», які выйшаў у 2014 годзе. Гэта першы дыск, запісаны ў абноўленым складзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках