5 траўня 2024, Нядзеля, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка Беларусі абрынулася на 20%

1
Валютная выручка Беларусі абрынулася на 20%

У лістападзе валютныя паступленні Беларусі склалі 3 млрд 72 млн даляраў.

У параўнанні з кастрычнікам яны знізіліся амаль на 20%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе БелаПАН.

Скарачэнне валютных паступленняў абумоўлена шмат у чым зніжэннем экспартнай выручкі Беларусі. Так, у лістападзе паступленні Беларусі ад экспарту тавараў склалі 2 млрд 451,4 млн даляраў і скараціліся ў параўнанні з кастрычнікам на 648 млн даляраў, або на 20,9%.

Значнае зніжэнне валютных паступленняў звязанае са скарачэннем валютных паступленняў, якія Беларусь атрымлівае з Расеі.

Так, у лістападзе валютная выручка Беларусі, якая паступіла з Расеі, склала 1 млрд 329,8 млн даляраў і знізілася на 19,5% у параўнанні з кастрычнікам. Пры гэтым валютная выручка ў расейскіх рублях, якая паступіла з Расеі, склала 1 млрд 126 млн даляраў і знізіліся на 22,3% у параўнанні з кастрычнікам.

Нагадаем, у чацвёртым квартале 2014 года паскорыліся тэмпы дэвальвацыі расейскага рубля, у выніку чаго экспартная выручка Беларусі ў даляравым выражэнні стала зніжацца.

Выступаючы ў лістападзе ў «палаце прадстаўнікоў», прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што праз зніжэнне коштаў (у даляравым выражэнні) на рынку Расеі беларускім экспарцёрам даводзіцца шукаць іншыя геаграфічныя кірункі збыту сваёй прадукцыі.

«Сітуацыя такая, што 92% валютнай выручкі з Расеі мы атрымліваем у расейскіх рублях. Дэвальвацыя павінна была прывесці да эквівалентнай змены коштаў на расейскім рынку. На жаль, гэтага не адбываецца. З гэтай прычыны прадпрыемствы імкнуцца шукаць іншыя рынкі збыту», - растлумачыў Мясніковіч.

Адмоўна на беларускім экспарце, канстатаваў ён, адбівалася і ўмацаванне беларускага рубля да расейскай валюты, якое назіралася ў 2014 годзе. «Сукупнасць фактараў вельмі няпростая і патрабуе ад прадпрыемстваў сур'ёзных крокаў», - падкрэсліў Мясніковіч.

Варта адзначыць, што, паводле ацэнак Мінпрама, умацаванне беларускага рубля да расейскага прывяло да значных страт айчынных прамысловых прадпрыемстваў. «Такое змяненне курсу аказала негатыўнае ўздзеянне на памеры атрыманага чыстага прыбытку. Паводле вынікаў дзевяці месяцаў 2014 выдаткі на выплату працэнтаў у крэдытах і курсавыя розніцы (якія склаліся ў памеры 3 трлн 62,7 млрд рублёў) «з'елі» значную частку прыбытку (3 трлн 654 млрд рублёў) арганізацый ад рэалізацыі прадукцыі», - канстатаваў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў у сваім артыкуле, апублікаваным у снежаньскім нумары часопіса «Фінансы, улік, аўдыт», які выдаецца Мінфінам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках