5 траўня 2024, Нядзеля, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Новы год менчукі выпілі 120 тысяч бутэлек шампанскага і з'елі 80 тысяч тартоў

8
На Новы год менчукі выпілі 120 тысяч бутэлек шампанскага і з'елі 80 тысяч тартоў

А вось выбар свежай зеляніны, са слоў сталічных пакупнікоў, у некаторых крамах быў зусім невялікі.

Чытачы «Камсамольскай праўды ў Беларусі» паскардзіліся, што перад Новым годам у многіх крамах Менска не было зеляніны - пятрушкі, кропу, цыбулі... Хтосьці выказаў здагадку, што дэфіцыт быў звязаны з ваганнямі валюты - закупіць не паспелі. Ці так гэта, журналісты даведаліся ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

- Цяпер на прылаўках крам сталіцы можна знайсці абсалютна ўсё. Думаю, што выраз «дэфіцыт прадуктаў» з нашага лексікону знік. У пераднавагоднія дні, як звычайна, узрос попыт на мяса, птушку, алкагольную прадукцыю, кандытарскія вырабы, хлеб і хлебабулачныя вырабы. За чатыры дні да Новага года менчукі набылі 1100 тон мяса птушкі, свініны - 420 тон, - інфармуе Таццяна Баршчэўская, начальніца харчовага аддзела. - Алкагольную прадукцыю раскуплялі з ахвотай. Традыцыйна карысталася попытам шампанскае - продажы яго ўзраслі ў 1,5-2 разы, прададзена блізу 120 тысяч бутэлек. У чатыры разы ўзраслі заяўкі на тарты. Звычайна ў дзень прадаецца 5 тон, а перад святамі лічба павялічылася да 20 тон. Каўбасныя вырабы раскупляюць добра пастаянна, іх прадалі крыху больш, чым звычайна, але больш ахвотна набывалі мяса.

Дарэчы, тартоў таксама было прададзена нямала - блізу 80 тон, а кандытарскіх вырабаў - 600 тон.

- 30 і 31 снежня Менскі парніковы камбінат і Менская агароднінная фабрыка пастаўлялі да 70 тысяч упаковак зеляніны (салата, кроп, пятрушка, сельдэрэй, базілік і іншае) у дзень. Акрамя іх, пастаўкамі зеляніны ў сталіцу займаюцца некалькі прыватных прадпрыемстваў, таму я думаю, што пятрушкі і кропу таксама ўсім хапіла. Прынамсі, мы дзяжурылі і праводзілі маніторынгі ў перадсвяточныя і святочныя дні, і да нас не паступіла ніводнага званка са скаргамі і заўвагамі, - распавядае Таццяна Баршчэўская.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках