5 траўня 2024, Нядзеля, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве здзейсніў самагубства генерал-лейтэнант ВПС

14
У Маскве здзейсніў самагубства генерал-лейтэнант ВПС

У расейскай сталіцы скончыў з сабой генерал-лейтэнант ВПС у адстаўцы Анатоль Кудраўцаў.

Ён пакутаваў на рак страўніка і здзейсніў суіцыд, не вытрымаўшы болю, паведамляе tvc.ru.

Як паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ў праваахоўных органах, у панядзелак Кудраўцаў павесіўся на шнурку, замацаваным за дзвярную ручку. На месцы здарэння выяўленая перадсмяротная запіска, у якой 77-гадовы Кудраўцаў просіць нікога не вінаваціць у яго смерці і тлумачыць, што сыходзіць з жыцця добраахвотна, бо не можа трываць нясцерпны боль, выкліканы ракам страўніка чацвёртай ступені.

У сваю чаргу афіцыйная прадстаўніца ГСУ СК РФ Масквы Юлія Іванова пацвердзіла інфармацыю аб выяўленні цела мужчыны ў кватэры на захадзе Масквы.

"Паводле гэтага факта распачатая даследчая праверка, з вынікаў якой будзе прынятая працэсуальная пастанова. З месца здарэння канфіскаваны дакументы, якія прадстаўляюць інтарэс для следства", - сказала Іванова.

Прынамсі, паводле звестак крыніцы, генерал-лейтэнант ВПС Анатоль Кудраўцаў, былы намеснік галоўнакамандуючага далёкай авіяцыі ў выхаваўчай працы. Нарадзіўся ў Маскве. У 1981 годзе атрымаў званне генерал-маёра. У 1993 годзе выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках