5 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік Белаграпрамбанка скраў з рахункаў $46 тысяч

14
Супрацоўнік Белаграпрамбанка скраў з рахункаў $46 тысяч

У Гомельскай вобласці распачатыя дзве крымінальныя справы аб крадзяжы грошай у асабліва буйным памеры работнікамі Белаграпрамбанка і Беларусбанка.

Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава, піша БелТА.

З яе слоў, 31-гадовы служачы аддзела разлікаў аднаго з філіялаў «Белаграпрамбанка» падазраецца ў тым, што ў кастрычніку мінулага года шляхам маніпулявання з валютнымі рахункамі незаконна перавёў на сваё імя 46,5 тысяч даляраў, якія належаць банку. Пасля чаго спецыяліст перавёў іх у гатоўку ў касе філіяла і выдаткаваў на свае асабістыя патрэбы.

Жлобінскім раённым аддзелам СК паводле матэрыялаў АБЭЗ РАУС распачатая крымінальная справа ў дачыненні да вядучага спецыяліста ў аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аднаго з аддзяленняў Беларусбанка. 48-гадовая падазраваная ў перыяд з сакавіка 2007 года да кастрычніка 2014 года, падрабляючы фінансавыя дакументы, здзейсніла крадзеж з рахункаў жыхароў райцэнтра на агульную суму больш за 1 мільярд рублёў.

Крымінальныя справы распачатыя паводле ч.4 арт.210 КК Беларусі (завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў у асабліва буйным памеры).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках