5 траўня 2024, Нядзеля, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вышыні ў кіламетр над Менскам згатавалі сушы

8

Незвычайны праект рэалізавала каманда сеткі менскіх рэстаранаў японскай кухні Sushi House.

31 кастрычніка шэф-кухар Раман Невяроўскі падняўся на самым вялікім паветраным шары краіны амаль на кіламетр і згатаваў у экстрэмальных умовах сушы. Супрацоўнікі кампаніі падалі заяўку ў кнігу рэкордаў Гінеса.

- Першапачаткова ролік разглядаўся намі як рэкламны. 8-мясцовы паветраны шар, самы вялікі ў Беларусі, падала кампанія «Аэратур Балунс», - распавёў onliner.by генеральны дырэктар Sushi House Аляксей Янушкевіч. - На вышыні прыкладна кіламетр наш шэф-кухар разабраў жывога лобстэра і падрыхтаваў рол. Атрымаўся эксклюзіў. У Беларусі, ды і ў свеце, такога дакладна ніхто не рабіў. Адказ з Кнігі рэкордаў Гінеса, куды пададзеная афіцыйная заяўка, пакуль не прыйшоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках