5 траўня 2024, Нядзеля, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа тэлеканала CNN на выпадак канца свету

15

У інтэрнэт трапіла відэа CNN, падрыхтаванае на выпадак канца свету.

Былы стажор CNN Майкл Бэлабан апублікаваў відэазапіс, які, як ён сцвярджае, апошні выжыўшы супрацоўнік тэлеканала павінен пусціць у эфір у выпадку наступлення канца свету. Са слоў Бэлабана, запіс захоўваецца ў архіве CNN з паметкай «Не публікаваць, пакуль наступленне канца свету не будзе пацверджанае».

На апублікаваным відэа вайсковы аркестр выконвае хрысціянскі гімн «Бліжэй, мой бог, да цябе», які, з чутак, аркестр іграў на «Тытаніку», калі той тануў. CNN пакуль не пацвердзіў сапраўднасць запісу, хоць The Daily Mail і звярнулася да тэлеканалу за каментаром, піша meduza.io.

Аб існаванні запісу на выпадак канца свету стваральнік тэлекампаніі Тэд Тэрнер казаў у інтэрв'ю часопісу New Yorker у 1988 годзе. У той час тэлеканалы пачыналі і заканчвалі вяшчанне нацыянальным гімнам. У выпадку з CNN, які працуе 24 гадзіны ў суткі і сем дзён у тыдзень, казаў Тэрнер, вяшчанне спыніцца толькі ў адным выпадку - калі наступіць канец свету.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках