5 траўня 2024, Нядзеля, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Цягам бліжэйшых дзён у Беларусі ўсталююць адзіны курс валют

10
Станіслаў Багданкевіч: Цягам бліжэйшых дзён у Беларусі ўсталююць адзіны курс валют

Ён будзе ўсталяваны з улікам як мінімум 30% дэвальвацыі.

У бліжэйшыя дні, ці тыдзень у Беларусі будзе ўсталяваны адзіны курс валют. Такое меркаванне выказаў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч 6 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша БелаПАН.

«Праўда, гэта будзе курс з улікам 30-працэнтнай дэвальвацыі. Гэта тое, што павінны былі адразу рабіць улады, але яны наважылі ўсіх заблытаць», - сказаў ён.

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін мяркуе, што 30-працэнтнай дэвальвацыяй падзенне рубля не абмяжуецца.

«Нафта таннее, а менавіта з ёй звязаная наша галоўная надзея - паступленні ад экспартнай мыты нафты і нафтапрадуктаў», - адзначыў ён.

Марголін мяркуе, што было б нармальна, калі б улады праводзілі плаўную дэвальвацыю, каля 500 рублёў у месяц. «Калі гэтага не будзе адбывацца, то праз некаторы час можна чакаць імклівага абрынання рубля», - сказаў ён.

Нагадаем, у снежні мінулага года ўрад і Нацбанк усталявалі часовы 30-адсоткавы збор пры набыцці валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Стаўка падатку на набыццё замежнай валюты двойчы зніжалася: 29 снежня 2014 года - да 20%, 5 студзеня гэтага года - да 10%. Кожны раз зніжэнне валютнага збору вынікала за паслабленнем беларускага рубля ў дачыненні да асноўных замежных валют.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках