5 траўня 2024, Нядзеля, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні і Лідзе адкрыюцца польскія візавыя цэнтры

6
У Горадні і Лідзе адкрыюцца польскія візавыя цэнтры

Праз патрабаванне пра адбіткі пальцаў для «шэнгена» ў Горадні і Лідзе адкрыюцца польскія візавыя цэнтры, якія дапамогуць беларусам за €17.

З 29 студзеня дыпмісіі краін ЕЗ будуць выдаваць у Беларусі толькі біяметрычныя візы. Гэта значыць, што ў консульствах і амбасадах Польшчы і Літвы трэба будзе рабіць адбіткі пальцаў, то бок, неабходна асабістая прысутнасць таго, хто хоча атрымаць «шэнген». Пра новаўвядзенне піша «Вячэрні Гродна».

У Генконсульства Польшчы ў Горадні ўжо прывезлі апараты для сканавання адбіткаў. Гэта невялікі электронны прыбор, які будзе ўсталяваны перад кожным візавым акенцам. Да ўсіх неабходных дакументаў цяпер дадасца скан усіх пальцаў рук.

Працэдура, у прынцыпе, нескладаная і не мурзатая, новы метад не прадугледжвае акунаць рукі ў графітавых парашок. Аднак ён патрабуе дадатковага часу і асабістай прысутнасці чалавека, які хоча атрымаць візу ў краіну ЕЗ.

Як распавёў Генеральны консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Анджэй Хадкевіч, сёння ў консульстве апрацоўваецца кожны дзень прыкладна 500 анкет. Частка з іх - турыстычныя візы, дакументы здае прадстаўнік акрэдытаваных турагенцтваў. І калі цяпер чалавек купіў пуцёўку за мяжу, а ўсё астатняе, уключаючы візу, зробяць за яго ў турфірме, то пачынаючы з 29 студзеня трэба будзе абраць час, прыехаць у Горадню і самому прыйсці ў консульства.

Напрыклад, у амбасадзе Францыі ўжо даўно дзейнічае такая працэдура, але колькасць выдадзеных там віз несувымерная. Толькі ў польскім Генконсульстве ў Горадні кожны год афармляецца блізу 120 тысяч віз.

- Біяметрычныя візы - гэта элемент палітыкі ЕЗ, а не наш капрыз, - кажа Анджэй Хадкевіч. - Паводле новых правілаў працэдура афармлення аднаго чалавека павялічыцца на некалькі хвілін. Вядома, мы зацікаўленыя ў тым, каб колькасць віз не зменшылася, а людзі не стаялі ў чэргах.

Праблему выгоды, а заадно і дарагіх пасярэднікаў могуць развязаць польскія візавыя цэнтры, якія вясной плануюць адкрыць у Горадні і Лідзе.

- Цэнтр будзе нашым пасярэднікам, які ўсё арганізуе: зарэгіструе у чарзе, прыме анкеты, пашпарты, тут можна будзе зрабіць адбіткі пальцаў і нават фатаграфію, аплаціць збор, атрымаць кансультацыю, - кажа Анджэй Хадкевіч.

Запісацца можна будзе не толькі ў электронным выглядзе, але і па тэлефоне, з дапамогай SMS, пры гэтым анкету дапамогуць аформіць прама на месцы. Поўны пакет дакументаў будуць адпраўляць у консульства.

У той жа час візавы цэнтр - гэта не дыпламатычнае прадстаўніцтва, і ніхто з консульскіх супрацоўнікаў не будзе туды дэлегаваны. «Аднак мы зацікаўленыя, каб навучыць персанал цэнтра, бо анкеты будуць перасылацца без пасярэднікаў», - кажа Анджэй Хадкевіч.

Ад новага ўдзельніка візавай гульні спатрэбіцца ў першую чаргу прафесіяналізм, бо трэба будзе гарантаваць бяспеку звестак і перадачы інфармацыі, надзейныя крыніцы сувязі, набыць усю неабходную тэхніку, уключаючы сканэры, забяспечыць зручнасць для наведвальнікаў, знайсці памяшканне. Візавыя цэнтры адкрые і будзе абслугоўваць любая фірма, якая выйграе тэндэр. За паслугі цэнтра, зрэшты, прыйдзецца заплаціць ад 12 да 17 еўра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках