5 траўня 2024, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харватыя адмовіла кампаніям з РФ у распрацоўцы нафтагазаноснага шэльфу

4
Харватыя адмовіла кампаніям з РФ у распрацоўцы нафтагазаноснага шэльфу

Урад Харватыі выдаў дзесяць ліцэнзій на выведку і здабычу вуглевадародаў на шэльфе Адрыятычнага мора пяці кампаніям.

Пра гэта паведамляе zacks.com, піша "Еўрапейская праўда".

Прынамсі, сем ліцэнзій атрымалі кансорцыум Marathon Oil (ЗША) і OMV (Аўстрыя). Дзве ліцэнзіі выдадзеныя кампаніі INA (Харватыя) і адна - італійскаму кансорцыуму ENI і брытанскай Medoilgas (выведка ў адным блоку).

Тры групы кампаній атрымалі ліцэнзіі на выведку ля ўзбярэжжа Адрыятычнага мора на пяць гадоў. За гэты перыяд кансорцыумы могуць інвеставаць амаль $630 млн у сектар выведкі і здабычы нафтапрадуктаў.

Чакаецца, што ўрад падпіша пагадненні з пераможцамі тэндэраў на пачатку красавіка.

Як паведамляе Інтэрфакс, расейскія кампаніі "Раснафта" і "Газпрамнафта" таксама былі зацікаўленыя ў праведзеным тэндэры. Тэндэрную інфармацыю атрымліваў і "Лукойл". Аднак ніводнай з гэтых кампаній ліцэнзія не дасталася.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках