5 траўня 2024, Нядзеля, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадцы пратэставалі супраць Пуціна перад фіналам моладзевага ЧС у хакеі

4

Напярэдадні фінальнага матчу нацыянальных каманд Канады і Расеі перад уваходам на арэну Кангрэс украінцаў Краіны кляновага ліста правёў антыпуцінскі мітынг.

Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары зладзілі мітынг у Таронта супраць расейскай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. Акцыя адбылася перад пачаткам фінальнага матчу моладзевага чэмпіянату свету ў хакеі, у якім нацыянальная каманда Канады сустракалася з расейскай дружынай, піша liga.net.

Нягледзячы на больш чым 20-градусны мароз і правакацыйныя рэплікі расейскіх фанаў, якія праходзілі міма, некалькі дзясяткаў актывістаў са сцягамі Украіны і транспарантамі каля гадзіны мітынгавалі на ўваходзе ў залу лядовай арэны.

"Мы прыйшлі падтрымаць нацыянальную каманду Канады, бо ганарымся нашай краінай, - заявіў кіраўнік Кангрэса Павел Грод у інтэрв'ю Toronto Star. - Аднак не менш важна, каб свет ведаў пра тое, што Уладзімір Пуцін уварваўся ва Украіну, акупаваў Крым і развязаў вайну ў Данбасе, у якой ужо загінулі тысячы ўкраінцаў".

Адзначым, што ў выніку вельмі канкурэнтнага супрацьстаяння моладзевых нацыянальных каманд з лікам 5: 4 перамаглі гаспадары арэны, здабыўшы тытул чэмпіёнаў свету ўжо ў шаснаццаты раз.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках