5 траўня 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Маскве адкрыта прадаюць «ордэны Наваросіі»

21

У Маскве на рынку гандлююць "ордэнамі Наваросіі" з ордэнскай кніжкай.

Кожныя выходныя на "Вернісажы ў Ізмайлава" ў Маскве збіраюцца калекцыянеры. Тых, хто атрымлівае ўзнагароды, заўсёды менш, чым тых, хто іх збірае.

Як піша kp.ru, тут ёсць і праваслаўны крыж, а пад ім надпіс: "13 красавіка - 5 ліпеня 2014 г. За абарону Славянска". Дакладна такімі ж калісьці ўзнагароджваў параненых баевікоў расейскі тэрарыст Ігар Гіркін.

"Медалькі адтуль, - шматзначна падымае палец у неба прадавец. - Бярэм без гандлю, засталося 3 камплекты: кожны па 1,5 тысячы рублёў, з пасведчаннем. Упісваем у яго прозвішча, і можна ўнукам распавядаць, як у 2014 годзе забіваў у катле "ўкропаў", - распавядаюць прадаўцы.

Падобныя медалі свабодна прадаюцца і ў інтэрнэт-краме. Там выбар даволі вялікі: за медаль "За вяртанне Крыму" просяць 395 рублёў, за "Георгіеўскі крыж ДНР" - 499 рублёў, за медаль "За абарону Славянска" - 699.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках