5 траўня 2024, Нядзеля, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйчанін пагражаў падарваць гранату ў сваёй кватэры

4
Бабруйчанін пагражаў падарваць гранату ў сваёй кватэры

У дачыненні да бабруйчаніна, які пагражаў падарваць гранату ў сваёй кватэры, распачатая крымінальная справа.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Непрацоўны, раней судзімы 46-гадовы жыхар Бабруйска пазваніў на тэлефон лініі "103" і паведаміў, што ў ягонай кватэры на вул. Лынькова маецца баявая граната, якую ён мае намер прывесці ў дзеянне. На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група. Сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5527 знойдзеная і канфіскаваная вучэбная граната Ф-1. Эвакуацыя жыхароў дома не рабілася.

Бабруйскі міжраённы аддзел СК 5 студзеня пачаў крымінальную справу паводле арт. 340 ч. 1 КК (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы). Правапарушальнік затрыманы ў парадку арт. 108 КПК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках