5 траўня 2024, Нядзеля, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка на свята Божага Нараджэння пажадаў украінцам міру (Відэа)

6

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка з сям'ёй у відэазвароце павіншаваў украінцаў з Калядамі.

"Глыбінная сутнасць сённяшняга свята - вера, надзея, любоў і асабліва - мір. Таму што калі анёлы апавяшчалі аб нараджэнні Збавіцеля, то гучалі і такія словы: "Слава ў вышынях Богу і на зямлі - міру. Хрыстос нарадзіўся - славім яго!" - сказаў прэзідэнт.

Праваслаўныя вернікі і грэка-каталікі адзначаюць вячэрню Нараджэння Хрыстова, або калядную куццю, паведамляе 112.ua.

6 студзеня ў вернікаў сканчаецца Калядны пост, які доўжыўся з 28 лістапада. Гэты пост быў устаноўлены яшчэ ў часы ранняга хрысціянства спецыяльна для таго, каб да дня Нараджэння праваслаўныя хрысціяне ачысцілі сябе пакаяннем, малітвай і ўстрыманнем.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках