5 траўня 2024, Нядзеля, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве на таварах з'явіліся налепкі «Не купляй крамлёўскую прапаганду»

22

У крамах Каўнаса з'явіліся тавары з налепкамі "Не купляй крамлёўскую прапаганду", якія расклейвае група энтузіястаў.

Аб гэтым піша ru.delfi.lt.

У сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" з'явілася група, якая заклікае не купляць тавары, якія рэкламуюць на расейскім тэлебачанні.

Паводле слоў ініцыятараў акцыі, купляючы тавары, рэклама якіх вырабляецца праз расейскія СМІ, жыхары Літвы спрыяюць росквіту "крамлёўскай прапаганды", так як грошы ад рэкламных кампаній атрымліваюць расейскія тэлеканалы.

"Сёння, 3 студзеня, ініцыятыўная група "Не купляем крамлёўскую прапаганду" пачала сваю працу. Прадукцыю, якую рэкламуюць расейскія каналы, адзначылі каларадскімі налепкамі, каб паказаць людзям, што гэтыя тавары падтрымлівае агрэсіўная крамлёўская прапаганда! Мы спадзяемся, што гэтыя дзеянні дапамогуць прадпрымальнікам зразумець , што сумленным літоўскім грамадзянам нядобра падтрымліваць расейскую прапаганду, і яны адмовяцца ад рэкламы на расейскіх каналах", - сказана ў сацыяльнай сетцы.

Сацыяльная ініцыятыва, якая заклікае абараняцца ад крамлёўскай прапаганды, выклікала абурэнне як у пакупнікоў, так і ў гандляроў.

Ініцыятары праекта размясцілі фатаграфіі, на якіх бачныя налепкі з выявай георгіеўскай стужкі на зубной пасце, мінеральнай вадзе, шампуні і інш.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках