5 траўня 2024, Нядзеля, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hubble зрабіў неверагодны здымак галактыкі Андрамеды

9

Касмічны тэлескоп Hubble зрабіў самы дэталізаваны ў гісторыі здымак прыкладна траціны галактыкі Андрамеды.

На атрыманай фатаграфіі бліжэйшая да нашага Млечнага Шляху галактыка паўстае ў натуральным бачным святле. Здымак стаў самай дэталізаванай выявай, калі-небудзь зробленай тэлескопам, паведамляе Корреспондент.net.

Для таго, каб разгледзець атрыманы Hubble здымак, спатрэбіцца 600 экранаў з высокім разрозненнем.

Андрамеда (злева) і Млечны шлях

На фота, якасць якога вымяраецца мільярдамі пікселяў, можна разглядзець больш за 100 мільёнаў зорак і тысячы зорных скупнасцей унутры галактыкі Андрамеды, якая расцягнулася на 40 тысяч светлавых гадоў, гаворыцца ў сумесным прэс-рэлізе NASA і ESA.

Малюнак складаецца з 7398 фрагментаў, зробленых з дапамогай чырвоных і сініх фільтраў. На атрыманай фатаграфіі бліжэйшая да нашага Млечнага Шляху галактыка паўстае ў натуральным бачным святле.

Атрыманы здымак - вынік працы двух камер, устаноўленых на тэлескопе Hubble, - Advanced Camera for Surveys і Wide Field Camera 3.

Навуковае значэнне дадзенага малюнка заключаецца ў магчымасці распазнання святла ад мноства іншых галактык, размешчаных ад нас далей, аднак падобных з Андрамедай у структуры.

Фота: NASA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках