2 траўня 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АБСЕ канстатуюць пагаршэнне сітуацыі ў Данбасе

3
У АБСЕ канстатуюць пагаршэнне сітуацыі ў Данбасе

За 4-5 студзеня амаль 70 разоў быў парушаны рэжым перамір'я на Усходзе Украіны.

Спецыяльная маніторынгавая місія Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) адзначае пагаршэнне сітуацыі ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе.

Згодна з апублікаванай справаздачай, з 8:00 4 студзеня да 8.00 5 студзеня былі адзначаны 69 парушэнняў рэжыму спынення агню, 32 з якіх назіраліся з боку ўкраінскіх войскаў, 37 з боку самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі".

Як адзначылі ў справаздачы місіі, большая частка абстрэлаў была зафіксаваная ў Данецкім аэрапорце, на паўднёвым уездзе ў пасёлак Пескі і ў самым пасёлку. Таксама абстрэлы адбываліся ў раёне населеных пунктаў Нікішына, Чарнухіна і Дэбальцэва.

У той жа час у прэс-цэнтры АТА паведамілі, што ў ноч на 7 студзеня баевікі павялічылі колькасць абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў.

"Акрамя пахаладання, калядная ноч у зоне правядзення АТА вызначылася таксама павелічэннем колькасці начных абстрэлаў. З 18:15 і 06:00 незаконныя ўзброеныя фармаванні 15 разоў абстралялі пазіцыі нашых ваенных", - сказана ў паведамленні прэс-цэнтра аперацыі на старонцы ў Facebook.

Згодна з інфармацыяй, першапачаткова абстрэл праводзіўся на Данецкам кірунку.

"Тут тэрарысты з аўтаматычных гранатамётаў абстралялі Гранітнае. Затым са стралковай зброі, мінамётаў і артылерыі сем разоў вялі агонь па населеным пункце Пескі з боку Данецка, Вольва-Цэнтра і Спартака. Таксама пад мінамётныя абстрэлы трапілі населеныя пункты Тарамчук, Пятроўскага, Вадзяное, Опытнае і метэабашня аэрапорта Данецк", - адзначылі ў паведамленні.

У той жа час, на Дэбальцеўскім кірунку з 22:25 і да 22:30 адбыліся артылерыйскія абстрэлы ў раёне Чарнухіна. З мінамётаў баявікамі абстраляныя Альхаватка і Редкадуб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках