2 траўня 2024, Чацвер, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя каціроўкі нафты прадаўжаюць імкліва паніжацца

10
Сусветныя каціроўкі нафты прадаўжаюць імкліва паніжацца

Раніцай 7 студзеня барэль маркі Brent зноў каштуе ніжэй за 51 даляр і імкліва набліжаецца да 50.

Паводле стану на 9 раніцы 7 студзеня таргі вядуцца на адзнацы 50 даляраў і 27 цэнтаў, паведамляе ru.krymr.com.

Падзенне ніжэй 51 даляра за барэль адбылося яшчэ ўчора, 6 студзеня, аднак да вечара каціроўкі вярнуліся да адзнакі ў 51 даляр.

Рэзкае падзенне назіралася таксама 5 студзеня, тады каціроўка нафты маркі Brent апусціліся на два даляры.

Таксама за мінулыя дні барэль нафты эталоннай амерыканскай маркі WTI упаў ніжэй псіхалагічнай мяжы ў 50 даляраў. Апошні раз такую лічбу на графіках катыровак нафты гэтага гатунку бачылі ў красавіку 2009 года. Раніцай 7 студзеня кошт барэля WTI складае 47 даляраў і 22 цэнты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках