2 траўня 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская паліцыя затрымала «гастралёра» з Беларусі

2
Расейская паліцыя затрымала «гастралёра» з Беларусі

Беларус учыняў крадзяжы ў Смаленску і Санкт-Пецярбургу.

Расейская паліцыя затрымала «гастралёра» з Беларусі, які ўчыніў серыю крадзяжоў у Смаленску і Санкт-Пецярбургу, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўпраўлення МУС Расеі па Смаленскай вобласці.

У 2014 годзе ў Смаленскай вобласці была ўчынена серыя падобных крадзяжоў: у розныхт ўстановах (крамы, сацыяльныя ўстановы, гасцініцы) прыходзіў адзін і той жа малады мужчына, уяўляўся афіцыйнай асобай і, усяляк спрабуючы адцягнуць размовамі работнікаў гэтых прадпрыемстваў, непрыкметна выкрадаў у іх кашалькі з грашыма, сотавыя тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы, пасля чаго імкліва ўцякаў з месца злачынства.

Пацярпелыя грамадзяне звярталіся па дапамогу ў паліцыю. Былі распачатыя крымінальныя справы паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 158 Крымінальнага кодэкса РФ «Крадзеж».

Падчас працы над раскрыццём серыі крадзяжоў супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі, што да іх здзяйснення датычны 34-гадовы грамадзянін Беларусі, раней судзімы за аналагічныя злачынствы, без афіцыйнага месца жыхарства. «Падчас апытання знаёмых і сваякоў зламысніка паліцыянты атрымалі інфармацыю, што шукаемы грамадзянін можа знаходзіцца на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга», - паведамілі ў прэс-службе.

Пры ўзаемадзеянні з калегамі з паўночнай расейскай сталіцы падчас сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося высветліць месцазнаходжання зламысніка. Як высветлілася, ён паспеў учыніць крадзеж грошай у наведвальніка адной з кавярняў Санкт-Пецярбурга. Праглядзеўшы запісы з камер відэаназірання, паліцыянты высветлілі асобу шукаемага і неўзабаве яго затрымалі.

Зламыснік арыштаваны. Расследаванне крымінальных спраў доўжыцца. Паліцыянты правяраюць дачыненне падазраванага да ўчынення аналагічных злачынстваў як на тэрыторыі Смаленскай вобласці, так і Санкт-Пецярбурга.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках