2 траўня 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску парафіянку не пусцілі ў царкву праз бел-чырвона-белы шалік

49

Раніцай 7 студзеня супрацоўнікі міліцыі не прапускалі вернікаў да кафедральнага Свята-Духава сабора ў Менску.

Пра гэта БелаПАН паведаміла актывістка аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Валерыя Чарнаморцава, якая каля 10-й раніцы таксама прыйшла ў храм.

Міліцыянты патлумачылі, што шукаюць бомбу. Пасля завяршэння агляду тэрыторыі храма яны дазволілі прайсці да царквы спачатку святару, а затым і іншым вернікам.

Аднак Валерыю Чарнаморцаву так і не пусцілі ў сабор, паколькі на ёй быў вязаны бел-чырвона-белы шалік.

Міліцыянты прыгразілі, што затрымаюць актывістку. Чарнаморцава зняла шалік і схавала яго ў сумку, аднак усё роўна не змагла трапіць у храм.

«Людзі ў цывільным сказалі, што бел-чырвона-белы сцяг забаронены паводле закона «Аб масавых мерапрыемствах», - кажа Валерыя. - Я спрабавала растлумачыць, што на вопратцы мітрапаліта таксама ёсць бел-чырвона-белая сімволіка, але мяне ўсё роўна не прапусцілі».

Са слоў актывісткі, яна плануе звярнуцца да мітрапаліта Паўла з просьбай растлумачыць міліцыі, што азначае бел-чырвона-белая сімволіка для вернікаў, каб у будучыні супрацоўнікі праваахоўных органаў вялі сябе больш карэктна.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках