2 траўня 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Пакуль Крэмль падтрымлівае тэрарыстаў, дыялог немагчымы

9
Грыбаўскайтэ: Пакуль Крэмль падтрымлівае тэрарыстаў, дыялог немагчымы

Размаўляць аб скасаванні санкцый супраць РФ пакуль няма ніякіх падстаў.

Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падчас штогадовай прэс-канферэнцыі ў сераду, паведамляе ru.DELFI.lt.

"Мы заўсёды адкрытыя для дыялогу. Але толькі з тымі краінамі, якія не дэманструюць агрэсіі, якія не праводзяць і не падтрымліваюць тэрарыстычныя дзеянні, ваенныя дзеянні на тэрыторыі іншых краін, - сказала яна. - Пакуль Расея дзейнічае агрэсіўна, падтрымлівае тэрарыстаў ва Усходняй Украіне, да таго часу дыялог немагчымы".

На пытанне аб прапанове змякчыць або скасаваць санкцыі ў дачыненні да Расеі, прэзідэнт Літвы падкрэсліла, што санкцыі накіраваныя супраць крамлёўскай эліты, а не супраць расейцаў.

"Пра санкцыі можна шмат казаць. ЕЗ выкарыстоўвае толькі мэтавыя санкцыі, якія не накіраваныя супраць расейскага народу і расейцаў. Таму мы ніколі нават не спрабавалі, не будзем уводзіць санкцыі супраць расейскага народу", - сказала Грыбаўскайтэ.

Яна падкрэсліла, што Расея сама не стварае ўмоў для адклікання санкцый сваімі дзеяннямі супраць Украіны.

"Казаць пра скасаванне санкцый пакуль няма ніякіх падставаў. Прычыны, паводле якіх увялі санкцыі, застаюцца. У поўнай меры", - дадала прэзідэнт Літвы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках