2 траўня 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні тэракту Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на лідара ІД

4
Напярэдадні тэракту Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на лідара ІД

Незадоўга да нападу на рэдакцыю штотыднёвіка у «Твітэры» выдання была апублікаваная карыкатура на Абу Бакра аль-Багдадзі.

Малюнак суправаджаўся подпісам «З найлепшымі пажаданнямі, дарэчы», паведамляе Lenta.ru.

Напад на офіс Charlie Hebdo адбыўся а 11:30 раніцы 7 студзеня (13:30 паводле менскага часу). Узброеныя аўтаматамі і гранатамётамі мужчыны зладзілі ў рэдакцыі стральбу. Атака суправаджалася крыкамі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока».

У выніку нападу, паводле апошніх звестак, загінулі 12 чалавек, у тым ліку паліцэйскія і супрацоўнікі часопіса. Сярод загінулых чатыры карыкатурысты штотыднёвіка, у тым ліку галоўны рэдактар выдання Стэфан Шарбано.

Нападнікам удалося схавацца. Іх пошукам займаецца французская паліцыя.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што адбылося, тэрактам. Пасля было апублікаванае відэа з месца падзеі, знятае відавочцамі.

Фота: Reuters/Jacky Naegelen

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках