2 траўня 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: 2014 - рэкордны ў колькасці бежанцаў

ААН: 2014 - рэкордны ў колькасці бежанцаў

Колькасць бежанцаў дасягнула рэкорднай за ўсю гісторыю адзнакі ў 46,3 млн чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, апублікаванай 7 студзеня. Гэта на 3,4 млн больш, чым у канцы 2013 года, піша NEWSru.com.

Пры гэтым 5,5 млн чалавек вымушана пакінулі свае дамы толькі за першыя шэсць месяцаў 2014 года.

"У 2014 годзе мы ўбачылі, што колькасць асоб, якія знаходзяцца пад нашай апекай, вырасла да беспрэцэдэнтнага ўзроўню", - прыводзяцца ў дакладзе словы вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў Антонія Гутэрэша.

"Пакуль міжнародная супольнасць не можа знайсці палітычнага развязання існых канфліктаў, а таксама прадухіліць новыя, мы працягнем мець справу з драматычнымі гуманітарнымі наступствамі", - дадаў ён.

Управа ААН у справах бежанцаў называе прычынай росту колькасці бежанцаў войны на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Пры гэтым найбольшая колькасць бежанцаў прыпадае на жыхароў Сірыі - зону канфлікту ўжо пакінула больш за 3 млн чалавек.

На другім месцы - Афганістан (2,7 млн), далей - Самалі (1,1 млн), Судан (670 тысяч), Паўднёвы Судан (509 тысяч), Дэмакратычная Рэспубліка Конга (493 тысяч), М'янма (480 тысяч), Ірак (426 тысяч) і яшчэ цэлы шэраг іншых гарачых кропак.

Адзначым, што ўкраінскія ўцекачы ў гэтай справаздачы ААН не згадваюцца. Прынамсі, паводле звестак Расейскага Чырвонага Крыжа, на канец верасня на тэрыторыі Расеі былі зарэгістраваныя амаль 390 тысяч украінскіх бежанцаў, якія пражываюць у расейскіх сем'ях і ў пунктах часовага размяшчэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках