2 траўня 2024, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На перамовы з Меркель аб Украіне ў Берлін прыедзе Назарбаеў

16
На перамовы з Меркель аб Украіне ў Берлін прыедзе Назарбаеў

У Берліне пройдуць перамовы лідараў Казахстана і ФРГ аб пытанні падрыхтоўкі магчымай сустрэчы ў Астане.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 9 студзеня прыедзе ў Берлін на перамовы з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель (Angela Merkel). Сустрэча будзе прысвечаная праблеме вырашэння ўкраінскага канфлікту і падрыхтоўцы да магчымых перамоў у "нармандскім фармаце" щ сярэдзіне студзеня ў Астане, заявіў у сераду, 7 студзеня, афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт (Steffen Seibert) у Берліне, паведамляе Deutsche Welle.

Пра тое, ці адбудуцца запланаваныя на 15 студзеня перамовы ў Астане, Зайберт не паведаміў, адзначае агенцтва dpa. "Я пакуль не магу сказаць, ці будзе мець месца падобная сустрэча і калі яна можа прайсці. Важна, каб на ёй былі дасягнутыя канкрэтныя вынікі", - падкрэсліў ён.

Паралельна з сустрэчай Меркель і Назарбаева 9 студзеня адбудзецца тэлефонная канферэнцыя міністраў замежных спраў Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны, паведамляе агенцтва. Акрамя таго, у пачатку наступнага тыдня можа адбыцца сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў МЗС гэтых краін, таксама прысвечаная падрыхтоўцы да магчымых перамоў у сталіцы Казахстана.

Фото: dapd

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках