2 траўня 2024, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава вырвала для сваёй каманды бронзу ў эстафеце

28
Домрачава вырвала для сваёй каманды бронзу ў эстафеце

7 студзеня ў нямецкім Оберхофе стартаваў чацвёрты этап Кубка свету ў біятлоне.

Прайшла жаночая эстафетная гонка 4х6 кіламетраў, якая атрымалася для беларускай зборнай вельмі драматычнай, паведамляе "Еврорадио".

Беларускі стартавалі пад другім нумарам. Надзея Скардзіна на двух агнявых рубяжах адстралялася бездакорна. Яна перадала эстафету на чацвёртай пазіцыі.

Анастасія Дубарэзава закрыла ўсе мішэні на першым рубяжы і ішла першай. Аднак падчас другой стральбы яна выкарыстала адразу тры дадатковыя патроны і страціла час. Эстафету Надзеі Пісаравай яна перадала ўжо на шостым месцы, адставанне ад лідара склала хвіліну.

Пісарава на першым агнявым рубяжы адстралялася бездакорна, але на другім "зарабіла" штрафны круг. У выніку, Дар'я Домрачава стартавала на 10-й пазіцыі, саступаючы лідару каля паўтары хвіліны.

На кожным агнявым рубяжы Домрачава выкарыстала па адным дадатковым патроне. Яна здолела вывесці зборную Беларусі на трэцяе месца, зрабіўшы гераічны рывок на фінішы і абагнаўшы ўкраінку.

Большую частку эстафетнай гонкі лідзіравалі каманды Чэхіі, Францыі і Украіны. Чэшкі заваявалі золата, срэбра ў францужанак.

9 студзеня жанчыны паўдзельнічаюць у спрынце на 7,5 км, 11 студзеня - у гонцы з масавага старту на 12,5 кіламетраў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках