2 траўня 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 тысяч французаў выйшлі на антытэрарыстычныя мітынгі

7
100 тысяч французаў выйшлі на антытэрарыстычныя мітынгі

Акцыі пратэсту прайшлі ў Парыжы, Ліёне, Нанце, Тулузе.

Агулам на вуліцы французскіх гарадоў выйшлі амаль 100 тысяч чалавек, піша РБК.

Liberation паказвае, што акцыя пратэсту пачалася ў восьмай акрузе французскай сталіцы і сабрала пераважна студэнтаў мясцовых ВНУ. Большасць выйшла з плакатамі «Я - Шарлі», тым самым выказваючы сваю салідарнасць з загінулымі журналістамі. Таксама сярод маніфестантаў быў заўважаны транспарант «Мы не баімся». Усяго ў акцыі ў Парыжы ўзялі ўдзел больш за 35 тысяч чалавек.

Са слоў удзельнікаў, забойства журналістаў павінна згуртаваць людзей дзеля абароны свабоды слова. Пры гэтым некаторыя з маніфестантаў выказвалі асцярогі, што тэракт у цэнтры Парыжа прывядзе да ўзмацнення жорсткасці антытэрарыстычных захадаў і абмежавання свабодаў.

Масавыя маніфестацыі прайшлі ў Ліёне, дзе, паводле звестак мясцовай мэрыі, сабраліся амаль 15 тысяч пратэстоўцаў, у Рэне (15 тысяч), Тулузе (10 тысяч), Нанце (5 тысяч), Страсбургу (4,5 тысячы).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках