3 траўня 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На калядныя службы прыйшлі 120 тысяч беларусаў

1
На калядныя службы прыйшлі 120 тысяч беларусаў

52 тысячы праваслаўных вернікаў наведалі менскія храмы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

«У ноч на 7 студзеня на тэрыторыі рэспублікі ў праваслаўных храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала блізу 119,8 тыс грамадзян. Грамадскі парадак забяспечаны», - гаворыцца ў паведамленні.

У Менску набажэнствы адбыліся ў 39 храмах і прыходах, у тым ліку ў такіх буйных, як Свята-Духаў кафедральны сабор, і зусім маленькія, накшталт капліцы ў гонар Свяціцеля Лукі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

«У храмах і прыходах Менска ў мерапрыемствах 6 і 7 студзеня ўзялі ўдзел блізу 52 тысяч грамадзян. Сталічныя міліцыянты неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме. Парушэнняў грамадскага парадку і дарожнай бяспекі не дапушчана», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках