2 траўня 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў будуць льготна кадзіраваць ад алкагалізму

10
Менчукоў будуць льготна кадзіраваць ад алкагалізму

Акцыя ільготнага лячэння людзей, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, метадам кадавання або падшыўкі пройдзе 29-30 студзеня ў Менску.

У Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры грамадзянам, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, пададуць зніжку на лячэнне ў 50%. Запіс жадаючых паўдзельнічаць у акцыі праводзіцца ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 праз тэлефон 292-31-03. Людзям, якія хочуць пазбавіцца ад згубнай звычкі, трэба ўстрымацца ад ужывання алкаголю не менш за 10 дзён да моманту кадавання або падшыўкі, піша БелТА.

Падобнае мерапрыемства менскі наркадыспансер праводзіць не ўпершыню. Так, у 2014 годзе ў сталіцы прайшло блізу дзесяці акцый. Кожны раз іх удзельнікамі станавіліся ад 20 да 40 чалавек.

У Беларусі на наркалагічным дыспансерным уліку знаходзяцца блізу 180 тыс чалавек, з іх 55 тыс - непаўналетнія, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках